Вось і білет твой...

Oct 29, 2018 20:55




Да, братка ты мой, і такое ў маім жыцьці было і гэтых цудоўных старонак біяграфіі не закрэсьліш. Цудоўных перадусім для мяне, але ўжо ніяк не для камсамолу, бо савецкая сістэма на той час імкліва парахнела і развальвалася. Нават у камсамольскім білеце сакратар-пафігіст напісаў месяцам майго нараджэньня ліпень, хоць я аказаўся на сьвет у жніўні. Адсюль і камсамольства маё было вясёлай прыгодай з процьмай авантураў і правакацый, што ніяк не стасаваліся з ганаровым камуністычным званьнем. Цяперашнія сурагаты, кшталту БРСМ выклікаюць адно жаласную ўсьмешку, бо той, хто зьведаў савецкі "вырай", ніколі не захоча ніякіх саюзаў, а мае адно невытрутнае жаданьне - быць вольным чалавекам на вольнай зямлі.



успамін, гісторыя

Previous post Next post
Up