Лес

Sep 17, 2018 18:55




Пачынае днець, сьветлым блакітам наліваецца неба, а дарожка мая вядзе-коціцца ў лес.



Цяпер у лесе проста казачна. Практычна цалкам зьнікла жамяра, што дакучала ўлетку, сьпёкі няма, але восеньская лагода, і прыемна казыча нос восеньскі водар, сатканы з пахаў вільготнага моху, апалага лісьця і грыбоў зь лёгкім ядлаўцова-верасовым адценьнем



Вядома, без заўсёднай класікі - лісак - не абыйсьціся ніяк. Але люблю гэты грыб. Не толькі за адметны смак, але і за аптымістычную, радасную афарбоўку. Тутэйшае золата - іначай не скажаш :)



Але паціху-патроху на белы сьвет паказваюцца і грыбочкі вышэйшай катэгорыі...



Хлусіць ня буду - баравікоў, падасінавікаў і махавікоў яшчэ мала, а масьлятак дык увогуле не ўбачыў. Але сэнс не ў гэтым. Спадзяюся, што надзвычай прыемны шпацыр па ранішнім лесе належным чынам спарадкуе ўвесь тыдзень.



верасень, лес, грыбы, Полаччына

Previous post Next post
Up