Вось і надыйшоў час першых густых туманоў, буйной халоднай расы і начных зоркападаў... Стамлёнае сонца будзе фарбаваць лятучыя павучынкі мягкім золатам, яблыкі адчуюць сілу зямнога прыцягненьня, а сны на восеньскім памежжы набудуць асаблівую выразнасьць і праўдзівасьць. І кожны, сам таго ня ведаючы, спраўдзіць сваё чарговае жніво, спадзяючыся, што плёну хопіць да наступнага ўраджаю...