Вясна чаруе сваімі фарбамі, дакладней, кантрастамі. Рудая пасьля зімы трава і быльлё каларытна адцяняюць блакіт нябёсаў, які, адбіўшыся ў вадзе, набывае насычанасьць і глыбіню. Летам фарбы паспакайнеюць у акіяне жывой зеляніны, але менавіта вясной і пачуцьці бываюць начычаныя і кантрастныя, як быццам нарадзіўся нанова.