Па-за храналогіяй. Сёньня сьніў цяжкія сны, на раніцу настрой быў адпаведны. Тады, ідучы ў цэнтры Тарту, заўважыў бабцю, што прадавала вербінкі, амаль як у нас. Купіў сабе ў самотную бярлогу. І неяк яно на душы лягчэй стала, сьвятлей... А тут і сонейка на небе паказалася.