07/02/18
* * *
Кожны горад увечары ці ўночы не падобны на сябе самога ўдзень. Талін не выключэньне. Сьнег спыніўся, а замест яго на старыя вулкі места ўпала цішыня. Рэдкія мінакі, машынкі сумётамі, ліхтары і ліхтарыкі. Горад належыць самому сабе, а ты сабе напоўніцу не належыш - як раз увечары наганяюць смутныя думкі з радзімы...
* * *
Калядная елка на ратушнай плошчы сваімі зіхоткімі агеньчыкамі яшчэ раз нагадала пра мудрую нетаропкасьць эстонцаў: чаго мітусіцца, калі яшчэ зіма? Зрэшты, і ў маім доме сьвеціцца агеньчыкамі калядная ялінка, якую сёлета купілі жывою і ў адмысловым вядзерцы з зямлёю. Ну і ладна, за Купальлем усё адно надыйдуць Каляды...
* * *
Аказваецца, першыя людзі на тэрыторыю Эстоніі прыйшлі з Паўночнай Беларусі. Не прыдумаў - прачытаў у адным эстонскім музэі. Цяпер усё ясна, чаму так палюбіўся Талін, бо цераблю сьцежкі продкаў.
* * *
Чуеш, як гучыць ціхая паўночная калыханка? Хутка вецер прасьпявае яе і для цябе...