Віце-бляне

Jan 21, 2018 15:02

Не, не скажу, што ўсе віцебскія - людзі цёмныя, неадукаваныя і хадзілі толькі ў пачатковую школу, але апошнім часам на заліках спатыкаюся менавіта на такіх віце-блянах.

*    *    *
У чалавека пытаньне пра культуру Беларусі першай паловы ХІХ ст. Мычыць нешта няўцямнае. Каб даць падказку, раю ўзгадаць, у якім будынку адбываецца залік (езуіцкі калегіюм, калі што). Студэнт нават мычаць перастае, але тупа маўчыць і лыпае вачыма. Нарэшце выдае: - Я ў Полацку не сільна разьбіраюсь, я з Віцебска
- (З тундры ты, урод, а не з Віцебска) На пераздачу!

*    *    *
- Першы горад на тэрыторыі Беларусі? (пачынаю губляць цярпеньне). Полацк калі ўпершыню ў летапісе ўзгадваецца?!!
- А я з Віцебска...
- Ну, а Віцебск калі ўпершыню прыгаданы?
- Ні помню...
- (Ё...пі...далб...тваю... макаўку!!!) На пераздачу!

*    *    *
- Да, я помню, помню, мужчына на кані, помнік нядаўна паставілі...
- Дык што за князь, чым вядомы і якія адносіны мае да Віцебска?
- А-а! Андрэй Багалюбскі!
- Вы дакладна з Віцебска?
- Да! (з гонарам)
- Віце-блянін, значыцца. На пераздачу!

залік, суседзі

Previous post Next post
Up