Раніца

Dec 04, 2017 10:36

Толькі быў узрадаваўся ўчора сонечнаму дню, як сёньня над горадам ізноў павісла цяжкае шэрае покрыва. Між тым, настрой, нягледзячы на маркотнае надвор'е, аптымістычны і баявы з элементамі эйфарыі, якую мелі японскія камікадзэ, калі падалі зь неба на амерыканскія караблі.
За сёньня трэба пачаць і скончыць артыкул пра слыннага полацкага чараўніка Васіля Іванавіча Брыкуна, зрабіць пару важных званкоў, аформіць колькі дакументаў. Ну, панядзелак, сам разумееш. Заўтра аўторак - мужчынскі дзень, таму інфармацыя пра яго закрытая. У сераду - прыняць залік, у чацьвер - зганяць у Мінск і троху паразумнічаць на афіцыйным мерапрыемстве, у пятніцу - правесьці заняткі і радасна адзначыць факт завяршэньня працоўнага тыдня. У суботу - схадзіць у сінагогу невялічкую экспедыцыю, а ў нядзелю - правесьці аператыўную разьведку ў Латгаліі на прадмет яе адвечнага жаданьня далучыцца да Полацкага княства.
Ну вось, прыярытэты вызначаны. Да працы!

раніца, планы

Previous post Next post
Up