Францішак Скарына быў гарэзай і свавольнікам. І калі ад яго зацяжарыла суседка, бацька роспачна вымавіў, дастаючы гаманец: Едзь ты лепей павучыся ў Еўропу...
Францішак Скарына яшчэ ня ведаў пра сэлфі, а візуальнае прывітаньне землякам перадаваў, надрукаваўшы ўласны партрэт у Бібліі.
Францішак Скарына шанаваў Полацк куды больш, чым Прагу, Вільню і Кракаў з Падуяй, разам узятыя.
Францішак Скарына хацеў выдаць першыя ў сьвеце коміксы, але калегі адгаварылі: вогнішчам папахвае.
Францішак Скарына ведаў, што ў любым батанічным садзе ёсьць месца каноплям і маку.
Францішак Скарына любіў адшчыкнуць ад хлебнага бохана хрумсткую прапечаную скарынку, і, смакуючы жытні хлеб, прамовіць, заплюшчыўшы вочы: Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёза своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, - тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають