Грыбы

Sep 08, 2017 16:09




- Не надакучыла па лесе бегаць? - пытаюцца гарадскія даматуры. - Ненадакучыла! - радасна адказваю, бо гэта праўдзівае шчасьце - ціхай і пагоднай верасьнёўскай раніцай прайсьціся па восеньскім лесе. Сьвяточным, урачыстым, аздобленым золатам апалага лісьця, прапахлым водарам грыбоў і вільготнай ігліцы. І тэма цяпер для паўночных беларусаў адна - лес-грыбы-журавіны. Усё астатняе - другаснае на гэты момант.
- Куды табе столькі грыбоў? - пытаюцца гарадскія ляніўцы. - Э-э, братка ты мой, - хітра прымружваю вочы, - будзь спакойны, уладкую. Не прападуць!


верасень, лес, грыбы, Полаччына

Previous post Next post
Up