Поле

Jul 25, 2017 18:25




Добры чалавек падзяліўся старымі экспедыцыйнымі фотаздымкамі. Восень 2004. Шалёны этнаграфічны прарыў трох беларусаў (Аляксей Глушко, ён здымае, Уладзя Філіпенка, а таксама я) і адной адважнай беларускі (Ірына Васільева) на Невельшчыну. За некалькі стылых, пахмурных дзён уражаньняў і прыгодаў хапіла надзвычай. Каб не дзядзька, што на фотцы, дык згінулі б у тамтэйшых балатах ужо ў першую ноч. Але пераказваць тыя прыгоды трэба асобным апавяданьнем. А цяперака - проста прыемна ўзгадаць былое ды зірнуць на твары, маладзейшыя на 13 год, чым сягоньня.


экспедыцыя, поле, мяжа

Previous post Next post
Up