У чэрвені шчыра адседзеў дзень у дзень на дзяржіспытах і абаронах дыпломаў, паслухаў дзясяткі чалавек, якія, нібыта, атрымалі вышэйшую адукацыю... Цяпер, у ліпені дзень у дзень бываю ў полі, вяду размовы з бабулькамі і дзядамі. І хай мяне закідаюць камянямі, але скажу пэўна: вясковая бабуля, што мае за плячыма 3 класы школы, дасьць фору любому выпускніку ўнівера ў чалавечнасьці, шчырасьці, аптымізьме, і, натуральна, у ведах пра свой сьвет, які не купіць і не прадаць, бо ён "свой".