Халасьцяцкая кухня

Jun 15, 2017 18:38




Сэкс і ежа - два шчырых, фантастычных задавальненьні, дадзеных чалавеку Прыродай, але эстэтна аформленых Культурай. Гатаваньне, як і прэлюдыя, мусіць быць толькі на пазытыве і на любові. Прынамсі, да жыцьця. А таксама да кабачка, памідорыны, мяска, цыбулькі, часнычку, якія ты наразаеш зь вялікай пяшчотай і любоўю. І нават з нажом абыходзішся пашанотна, вострыш яго, сьпяваючы песеньку, а тады і ён сьпявае ў тваіх руках. Не бярыся гатаваць у дурным настроі... Пасьміхнуўся? Ну што ж, тады пачынаем чароўны працэс ператварэньня прыроды ў культуру.



"Упалі іскаруі ў ваду. З гэтага вада ўся скаламуцілася, і сьвет памуціўся. А калі ўсё пасьвятлела, аддзялілася Зямля ад Вады" - так у беларускай легендзе апісваецца стварэньне сьвету. І кожнага разу, калі стаю ля пліты, перажываю гэты сьвяты момант стварэньня, хай сабе і ў маленькім кухонным фармаце. І хто ты, як не Дэміург?



Уся "касмагонія" займае хвілін 35, але дастаўляе шчырае задавальненьне як самім працэсам, так і вынікам.
Можна ўключыць прыемную музыку, можна проста слухаць птушак за вакном, аглядаючы залаты надвячорак, і нясьпешна, далікатна смакаваць...

міф, кухня

Previous post Next post
Up