Падарожнае

Mar 07, 2017 22:50

Ужо пад самым Мінскам на шашы стаяў прыпынак з шыльдай "Навука". Мабыць, нейкі дачны пасёлак. Але сутнасьць ня ў тым. За жоўтай шыльдай з вялікімі чорнымі літарамі разьлягалася ўзаранае поле з вялікай гарою вывезенага гною. З дарогі слова "навука" чыталася роўна на фоне гаўна. Сумна, але пасьміхнула...

назіраньне, падарожнае

Previous post Next post
Up