Кніга

Jan 31, 2017 23:37




Великая Отечественная война в зеркале народной речи и фольклора: Тексты. Исследования / Под. общ. ред. Н.В. Большаковой; сост: Н.В. Большакова, Н.И. Муратова, Г.И. Площук (ПсковГУ); В.А. Лобач (Полоцкий ГУ). - Псков: Логос, 2016. - 332 с.
Гэта даволі жорсткая кніга на тэму апошняй вайны. Тут не сустрэнеце пафасных развагаў і маралізатарства. Бо тыя, хто перажыў акупацыю, маюць ўласную праўду пра падзеі 1941-1944 гадоў. Немцы, літоўцы, чэхі, фіны, латышы, украінцы, "народнікі", тутэйшыя прыхільнікі "новага парадку", а таксама партызаны, далёка не ідэальныя, як пра гэта пішуць у падручніках. Усе прыведзеныя ўспаміны - аголены нерв, дакрануцца да ягога чалавеку сучаснаму ня так і проста. Але варта, хаця б дзеля таго, каб зразумець, што заклён нашых бабуляў - толькі б не было вайны! - ніяк не нагода для цынічных анекдотаў.
Зборнік падрыхтаваны сумесна з пскоўскімі калегамі, тэрытарыяльныя рамкі - Віцебшчына і Пскоўшчына, спампаваць можна тут:
http://elib.psu.by:8080/handle/123456789/19219

Беларускае Падзьвіньне, вайна, кніга

Previous post Next post
Up