Кніга

Jan 11, 2017 21:18




Лобач, У. А. Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна. - Мінск: Беларуская навука, 2016. - 188 с.: іл. - (Традыцыйны лад жыцця)

Кніга прысьвечана ўнікальнаму феномену беларускай этнакультурнай традыцыі - ушанаваньню сьвятых крыніц, што мае тысячагадовую гісторыю, шырокі распаўсюд і неверагодную ўстойлівасьць на нашых землях. Архаічныя ўяўленьні, легенды і паданьні, прасякнутыя міфалагічнымі сюжэтамі і матывамі, арганічная ўключанасьць культа крыніц у каляндарныя, аказіянальныя і лекавальныя рытуалы... Усё гэта - не ўзгадкі пра далёкую мінуўшчыну, але адметны і непаўторны чыньнік сучаснага культурнага ландшафту Беларусі, якая па праве можа называцца "Краінай Сьвятых крыніц".
Несумненнай перавагай кнігі ёсьць яе лёгкі, чытэбельны стыль, пазбаўлены залішніх мудрагеляў. У той жа час, аўтары рупіліся пра навуковы грунт працы і адпаведныя патрабаваньні. Гісторыяграфія, спасылкі, цытаты, рэспандэнты - усё на месцы. Выдатная паліграфія, дзясяткі каляровых здымкаў з розных куткоў Беларусі, як і даступны кошт (каля 9 рублёў), галасуюць за тое, каб гэтая кніга сталася табе, мой шаноўны сябра, цікавай для чытаньня і заняла належнае месца на тваёй кніжнай паліцы. Сьпяшайся купляць, бо наклад абмежаваны! Аўтары ж, пры нагодзе, не пашкадуюць сваіх аўтографаў.

P.S. Аўтары выказваюць шчырую ўдзячнасьць усім добрым людзям, якія дапамаглі словамі, парадамі, фотаздымкамі.

сьвятая крыніца, кніга

Previous post Next post
Up