Leave a comment

azarkinm November 22 2016, 18:06:21 UTC
А каго з драпежнікаў сустракалі? Не страшна?

Reply

uladzimer November 22 2016, 18:07:30 UTC
Ваўка бачыў. Але спалохацца не пасьпеў.

Reply

azarkinm November 22 2016, 18:11:48 UTC
У мяне свёкар калі сустракаў пару разоў ваўка на Палессі, дык на дрэва залазіў. Адзін раз па маладосьці, зусім падлеткам быў. А другі раз, ужо пасля арміі.

Reply

uladzimer November 22 2016, 18:16:35 UTC
Мой дзед Мацьвей быў на далёкім пакосе, тады прысеў папалуднаваць, азірнуўся - у метры ад яго воўк, як з-пад зямлі. Не схавацца, не ўцячы. Тады дзед стаў зь ім гаварыць: Ваўчок, у мяне свой клопат, у цябе - свой, вось і ідзі сваёй дарогай. Воўк паслухаў дзеда і пацялёпаў па сваіх справах.

Reply

azarkinm November 22 2016, 18:23:33 UTC
Ну прама беларускую казку распавялі пра дзеда і ваўка. )))

Reply

uladzimer November 22 2016, 18:28:38 UTC
Мне самому гэтая гісторыя вельмі падабаецца. Пазьней даведаўся, што дзед паводзіўся, як і належыць чалавеку Традыцыі: жывы размаўляе з жывым, як роўны з роўным)

Reply


Leave a comment

Up