Sep 25, 2008 19:06
Схапіў насмарк, паламалася духоўка - няма як сушыць грыбы, ня пішацца артыкул, ня звоніць дужа патрэбны чалавек, а праз яго бурацца планы на заўтра і пасьлязаўтра.... Чацьвер 25 верасьня 2008 года - чорны дзень.
Сёньня быў у лесе, ня гледзячы на лёгкі насмарк, назьбіраў грыбоў, падыхаў сонечным лясным паветрам, прадумаў структуру артыкула і зразумеў сімволіку выразу "Мароз сем баб павёз", паеў дранікаў, атрымаў грошы, на якія ўжо і забыўся.... Чацьвер 25 верасьня 2008 г. - добры дзень.
сёньня