Краязнаўцы-кілеры

Sep 24, 2008 19:47

Ёсьць краязнаўцы-кілеры. Гэта мілыя, прыветныя людзі, апантаныя гісторыяй свайго краю, яго традыцыямі і культурай. У той час, калі астатнія бавяцца рыбалкай, адпачынкам на беразе азяра з шашлыкамі і півам, яны нястомна, па каліўцу зьбіраюць легенды і паданьні сваёй малой радзімы.
Зьбіраюць, каб надаць ім літаратурны бляск, сюжэтную зграбнасьць, разгорнутасьць, пачысьціўшы ад шалупіньня дыалектызмаў і гутарковасьці. Зьбіраюць, каб забіць.
Чытаю "Пацеркі хваляў і соснаў бурштын: Легенды і паданьні Нарачанскага краю" з серыі "Этна-геаграфічныя нарысы Паазер'я"(!!!) і хочацца скавытаць ад такой задушлівай любові да народнай спадчыны. "З-за куста па-здрадніцку падкралася чорная постаць. Усплёск вады - і Ліліі не стала..."
Тваю макаўку!

поле, краязнаўства

Previous post Next post
Up