Верасень

Sep 25, 2016 17:51

Спадзяваўся, што верасень ашчасьлівіць грыбамі. Дулю! Спачатку сухацень забіла ў грыбах прагу да жыцьця, а тады надыйшлі халады... На балоце, дзе заўсёды бралі з бацькам журавіны, сёлета ягады не ўрадзілі. Аблом.
Затое яблыкаў - мора разьліванае. Быў ба маладзейшы, дык нарабіў бы хатняга віна. А так - проста трушчу ў сьвежым выглядзе, напаўняючы арганізм карыснымі вітамінамі і мінераламі.))

верасень

Previous post Next post
Up