Беларускае Падзьвіньне

Aug 16, 2016 21:45

Гартаю кніжкі па геаграфіі для самаразьвіцьця. І вось якая штука высьвятляецца. Плошча Беларускага Падзьвіньня (33,2 тыс. км2) пераўзыходзіць памеры такіх еўрапейскіх краін як Бельгія (30 528), Албанія (28 748), Македонія (25 333), Славенія (20 253), Чарнагорыя (14 026), а Люксембургаў дык 13 штук улезла б на няслабым пятаку ад Паставаў да Гарадка. Дробязь, канешне, але прыемна. А некаторыя кажуць, што Краіна ў нас маленькая...

краіна, Беларускае Падзьвіньне

Previous post Next post
Up