Лекцыі і ўспаміны

Jun 13, 2016 11:37




Заўважаю за сабой, што вельмі часта на лекцыях, семінарах, абаронах курсавых дазваляю сабе "адскокі" ў экспедыцыйныя гісторыі, байкі, прыгоды. Жывыя аповяды пра пакручастыя этнаграфічныя сьцяжыны на Расоншчыне, Вушаччыне, Глыбоччыне, Лёзьнешчыне ці Лепельшчыне... Гэта не падручнік - жыцьцё. Між тым падумалася, што такія экскурсы - дзядоўская прыкмета, калі хочацца баяць пра "залатыя часы". Напэўна, насьпеў час згрэбсьці ўсё ў адну кніжку, пакуль файлы памяці ня сьцертыя рэальным старыкоўствам.

экспедыцыя, работа, кніга

Previous post Next post
Up