Беларусы - трысьнёг

Apr 02, 2016 20:47




Немка папрасіла мяне расказаць пра ментальнасьць беларусаў. Яна піла гарбату з імбірам, а я - моцную чорную каву. Вечар. У гатэлі сумна, і госьця хоча займальных гісторый. Калі ласка. Я сказаў, што беларусы недаверлівыя, не сьпяшаюцца быць шчырымі з выпадковымі людзьмі (немка ківала галавой і падвоху не зразумела). Што ня любяць генетычна ўсіх вялікіх суседзяў (немка працягвала ківаць галавою, як цацачны Буда). Гэта не толькі пра Ўсход ці Захад, але і пра начальства. Слухаць будуць, і нават пагаджацца, але зробяць так, як захочуць самі. Пра хутаранаў сказаў. Я пра іх увесь час кажу, калі задаюць такія дурныя пытаньні. А яшчэ...
Ты калі-небудзь бачыў зялёны трысьнёг? Напэўна. Але ў памяці той, што сьвеціцца сонцам на балотнай зямлі. Ён выдае на сухі і мёртвы, але тым і жывы, у тым ягоная сіла, што нават моцны вецер з Усходу ці Захаду не можа яго зламіць. Быццам бы і не важная расьліна, але сьвет безь яе зьбяднее.
Беларусы - трысьнёг...

беларусы

Previous post Next post
Up