Aug 17, 2015 18:07
* * *
Мы дыхаем цяжка, надрыўна, рытмічна,
глытаючы словы, але патрапляючы ў такт,
каб скончыць пачатае так дынамічна,
як колькі таму пачыналі назад.
Хай ные сьпіна салодкім напружаным болем
і з гарадское нязвычкі крывавяць каленкі твае,
але праз імгеньне мы жарсьці фінальна спатолім,
і пераможна душа затрымціць-зазьвініць-запяе.
У стоме адзін аднаму пасьміхнемся пяшчотна,
маглі б і яшчэ, ды толькі ўжо зьвяў дзівасіл.
“Выдатна!” - прамовіў, а ты прашаптала: “Зачотна!”
Мы бульбу капалі, а я шчэ мяхі аднасіў.
cловы