Ростані

Aug 01, 2015 12:05




Штосьці ёсьць невымоўна загадкавае і ўрачыстае ў гэтых грубых каменных крыжах з лаканічнымі знакамі. Аматары фантазійных версій будуць паласкаць вам мозак балцкімі версіямі ды крутымі міфамі, але, направер, усё прасьцей. Просты падарожны знак, які паказвае шлях на неба. Ні табе прозьвішча, імёнаў, датаў нараджэньня і сьмерці з фотаздымкамі і віньеткамі - адно сьціслая канстатацыя, праўдзівая і вечная, што той камень. Душа чалавека пайшла ў Вырай, а ты, падарожны, можаш спыніцца ля ягонай магілы, падумаць пра штосьці сваё і зьверыць дарогі на гэтых каменных ростанях.

могілкі, экспедыцыя, каменны крыж

Previous post Next post
Up