Экспедыцыя

Jul 12, 2015 13:39

Заўтра, калі неба не зваліцца на зямлю, выпраўляюся ў экспедыцыю. На гэты раз "у бой ідуць адны старыкі", што з'елі не адзін пуд паходнай кашы і запісалі не адзін Гб фальклёрных матэрыялаў. Адсутнасьць "духаў" неафітаў цешыць, бо ня трэба баяцца, што нейкі недарэка зваліцца ў сіласную яму, будзе каштаваць на смак бледную паганку ці прападзе навечна ў вясковай "шпакоўні", шукаўшы там змыўнога бачка. З другога боку, цягаць ваду, секчы дровы, гатаваць і мыць посуд прыйдзецца самастойна. Але ж і каша, згатаваная кандыдатам навук з думкамі пра семіётыку народнай культуры, мае сапраўдны этнаграфічны прысмак. Пакаштаваць яе - усё адно, што напіцца з крыніцы мудрасьці з-пад ясеня Іггдрасіль...

экспедыцыя

Previous post Next post
Up