Зьвяры і людзі

Mar 28, 2015 20:54




Вавёрка, зайчык, бабры, ваўкі, рысь, лось, мядзьведзь, зубр - пералік жывёл нічога не нагадвае? Нават калі ты ня бачыў іх жыўцом, то ў руках пэўна ж трымаў.
Усё тое самае знайдзем і ў беларускай антрапаніміі. Асабіста ведаю і Лася, і Ліса, і Волкава з Зайцавым ды Зубровай (ёсьць яшчэ Бараны з Козеламі і КатАмі, але гэта троху іншая песьня).
Калі зьвяры зьніклі з беларускіх грошай, то яны ня выпарыліся ў Космас, але праявіліся на аўтобусных прыпынках. Ня ведаю, як у іншых рэгіёнах краіны, але на Полаччыне ўся мясцовая фаўна ў розных варыяцыях аздабляе вясковыя прыпынкі. Мне падабаецца. Бо гэта куды прыгажэй, чым трафарэтнае "Фликер - твой друг!"

беларусы, Полаччына, прырода

Previous post Next post
Up