- А як завецца крыніца?
- Грэмяка. З прэдаўна там была крыніца, ніхто не знаіць калі яна была. Грэмела і грэмела ўсё ўрэмя, дзень і ноч вада ішла. Цяпер ужо бацюшка… дзевятага аўгуста (прысьвятак сьвятога Панцеляймона) будзець фэст ля этай крыніцы. Бацюшка служыць кажны год.
- А ці бралі там даўней ваду?
- Даўней, па расказах старажылых, недзе пры цару яшчэ, было. А цяпер, знаеце ж, Саюз, парція блядская, прасьціце за выражэніе, этат Ленін ёбаны - эта жыд ёбаны быў. І зьвярнуў эта ўсё. Усё закінута было. А цяпер, бацюшка трактар наняўшы быў, чысьцілі гэту крыніцу. І нашлі… броўны нейкія ўсплывалі.
- Ці памагае вадзічка?
- А як жа! Мне было самому. Я быў на аперацыі з вачамі. Первы раз паехаў у Наваполацк, на эта вока відзеў нямнога. Дзевяць гадоў с адным вокам быў. Чуствую - слабеіць вока. Тады па знакомству дабіліся ў Мінск. Там лазернае рабілі. І лазернае ні храна не дапамагло. Тады адправілі ў Наваполацк апяць… Зрабілі мне аперацыю на гэта вока. Гэта было недзе 25 іюля, эта тры гады таму назад. Ну, прыехаў сюды. Этым вокам усё раўно нічога ня віджу… Нічога не памагаіць, вока сьлязіцца, баліць. Што робіць? Я Лёне кажу, давай да крыніцы. І ўсё - вока мне балець перастала. Відзімасьць не вярнулась, но боль перастала, як стаў мыць этай крынічнай вадой. Відзімасьць ня вернець эта вада, но факт той, што ў мяне нет болі/
Запісана ў в. Крывое Пастаўскага р-на.