Сёньня чытаў лекцыю па тэме "Зьбіральніцтва" і адчуваў сябе скрайне дыскафортна. Не, словы былі правільныя, карцінкі - прыгожыя. Але сам фармат аповяду пра грыбы-ягады ў мурах езуіцкай Акадэміі мяне штосьці зьнерваваў. Ненатуральна неяк усё.
Я ня памятаю, калі першы раз бацькі ўзялі мяне ў лес. Першы зрэзаны грыб ці прыгаршню суніц не прыгадаю. Адназнак, што гэта было куды раней, чым навучыўся катацца на двухколавым веліку. Таксама не прыпомню, каб перад паходам у лес чытаў штосьці кшталту "Інструкцыі па зборы грыбоў. Пачатковы курс". Усе веды пра лес, азяро ці балота перадаваліся вусна, абсалютна фальклорным чынам: ад бацькі - сыну. Натуральна, што і адбывалася гэта не ў кватэры, але ў прыроднай аўдыторыі. Гэтак і свайго сына вучу.
Памятаю, яу у 1984 г. на базе полацкага ляснога тэхнікума рыхтавалася абласная каманда для ўдзелу ў І Рэспубліканскім зьлёце юных лесьнікоў. Адно выпрабаваньне мне вельмі спадабалася. Каманду вывязьлі ў лес, дзе выкладчык адвольна клаў квадратны метр, зьбіты з рэеек, на якісь лясны пятачок і патрабаваў назваць кожную зёлку, што там апынулася. Было крута.
А тут аўдыторыя.... А яшчэ пра рыбалку чытаць - капец поўны.
P.S. А віцебская каманда на тым зьлёце перамагла. То-та!))