Жанчына і лёд

Jan 14, 2015 19:58

Апошні раз, калі ехаў на лёд, зьвярнуў увагу на маладую пару, што мілавалася на прыпынку. Не скажу, каб дзяўчына ў бушлаце і рыбацкіх ботах выглядала эратычна. Нагадвала яна, хутчэй, бывалых цётак, што зграбаюць сьнег шухлямі ці правяць трамвайныя рэйкі. Але ж, сэрцу не загадаеш.
Толькі вось, калі ўжо вяртаўся, задубелы ўшчэнт, то падумаў, што жаночае цяпло ёсьць эквівалентам дома, утульнасьці, пяшчоты. А на лёдзе... Сьмяшней за жанчыну выглядае толькі карова.

жанчына, лёд

Previous post Next post
Up