Планы

Sep 11, 2014 22:06

Вырашыў напісаць артыкул пра феномен цуду ў вайну. Маецца на ўвазе Беларусь у часе нямецкай акупацыі. 

планы

Leave a comment

Comments 16

kabierac September 12 2014, 06:44:26 UTC
О, столькі гісторый кшталту "Прыляцеў/прыехаў/прыскакаў немец/паліцай і ўсіх уратаваў", і абраз абавязкова фігуруе.
У кожным разе, цікава.

Reply

uladzimer September 12 2014, 07:20:10 UTC
Калі маеце на прыкмеце такія гісторыі, то, калі ласка, дайце наводку.
Але ёсьць гісторыі і іншага плану.

Reply

kabierac September 12 2014, 09:03:37 UTC
Такое ўзгадалася. А так - баба была жывая - распавяла б. Два разы над ямай стаяла, другі раз - з усёй сям'ёй, 3 ліпеня ў Рудзенску.

Reply

uladzimer September 12 2014, 09:11:38 UTC
Так, гэты тэкст мне вядомы. Але пераказ ёсьць пераказ, хаця як адзін прыкладаў падыйдзе.
Дзякую

Reply


magik_midnight September 12 2014, 08:19:21 UTC
Я ведаю толькі пра нямецкага доктара, які даваў дзецям нейкія вітаміны.

Reply

uladzimer September 12 2014, 08:23:20 UTC
Помніце ці чыталі дзесьці?))

Reply

magik_midnight September 12 2014, 08:27:53 UTC
Мама расказвала.

Reply

uladzimer September 12 2014, 08:31:52 UTC
Запісваць трэба! Эх, журналісты, журналісты...))

Reply


kurt_bielarus September 12 2014, 08:36:48 UTC
Знаёмы маёй бабулі Пётр Саўчыц з СБМ уратаваў вёску Бараўцы ад спаленьня.

А прадзеда ад партызанскага растрэлу падчас таго, як партызаны рабавалі нашую вёску Забродзьдзе, уратавала іржа на партызанскай стрэльбе.

Reply

uladzimer September 12 2014, 08:41:59 UTC
Мяне найперш цікавяць аўтэнтычныя наратывы, бо там як раз прысутнічае альбо адсутнічае той псіха-эмацыйны фон, які ўказвае на феномен цуду.

Reply

kurt_bielarus September 12 2014, 08:45:39 UTC
Нажаль аўдыязапіса тады не рабіў.

Для такога фону лепей паглядзець перадачу пра ўратаваньне Будслаўскага касьцёлу ў 1941г.

Reply

uladzimer September 12 2014, 08:50:23 UTC
Выпадкаў было шмат, а сьведкаў усё менш і менш.

Reply


Leave a comment

Up