Гэта экспедыцыя

Jul 07, 2014 21:22

Вымераць нагамі Радзіму, вымераць нагамі... Гаварыць, сьмяяцца, плакаць (калі што, то я вельмі сентыментальны) з жывымі людзьмі, а не з электроннымі адрэсамі. Ня ведаць, не бачыць, не чуць усё тое, што завецца СМІ. Прачынацца з сонцам і першымі птушкамі. Замест душа - азяро, замест гарадской фізкультуры - 15 кілометраў пехам штодня. Бонусам - сырадой, чорны хлеб і шчырасьць вясковых людзей.
Вымераем нагамі Радзіму, вымераем...
Адчуваць цяпло камянёў і прахалоду крыніц, сьпяваць у дарозе, бо проста хочацца, зьбіцца з тропу, бо такі шыкоўны чарнічнік на шляху! Нікому не тэлефанаваць і не чакаць званкоў. Карміць лебядзяў з рукі і цягаць ліноў з пахіленага над вадой дрэва.
Любіць гэты сьвет, сваю краіну, сваіх людзей...
Гэта экспедыцыя як абраканьне Радзімай. 

экспедыцыя

Previous post Next post
Up