Раніца ў лесе

Jun 21, 2014 12:26

6:35 Я ўжо ў лесе. Разьведка на прадмет грыбоў і ягад. Птушкі ажно захліпаюцца ад сьпеваў. Хораша!
8:00 Я яшчэ ў лесе. Грыбоў няма. Але будуць - бачыў залатыя россыпы лісак з булавачную галоўку. Турбуе іншае - чарнічнік абсалютна пусты.
10:20 Выйшаў зь лесу. Наеўся суніцаў, надыхаўся чыстым паветрам, наслухаўся птушак. Хораша!

P.S. Дзеля цікавасьці памераў свой маршрут з дапамогай Google Earth. Лёгкі лясны шпацыр працягласьцю 11 км.

раніца, лес

Previous post Next post
Up