Што ні кажы, а неба не паўсюль аднолькавае. Беларускае - без прэтэнзій на апакаліпсіс, але з заяўкай на лёгкі пафігізм і сьціплую сіесту. Як далей на Ўсход, то неба, нібыта, такое ж, але прыгледзішся і ўбачыш, як лётаюць паміж аблачынамі двухгаловыя арлы-мутанты. Лётаюць, серуць абы дзе... На Захадзе неба вельмі часта вясёлкавых колераў, нават калі атмасферных падстаў для гэтага няма. На Поўдні неба хутка чарнее і ўтварае непраглядную ноч. На Поўначы - зьяе і сьвеціцца, нават уночы, калі хочацца спаць. Карацей, як ты зразумеў, беларускае неба - самае лепшае сярод усіх магчымых нябёсаў.