Могілкі

Aug 29, 2008 20:10

Людзі не стамляюць толькі на могілках. У засені старых хвояў няма месца папрокам, прэтэнзіям, пустым словам пра ўсё і ні пра што. Дзіўна, але з могілак выходзіш з лёгкай душой і чыстым сэрцам. Нават, калі і праведаў не сваякоў, а зусім незнаёмых людзей. Але гэта неістотна, бо яны ж ТАМ усё адно перададуць маім дзядам ціхае прывітаньне.

могілкі, дзяды

Previous post Next post
Up