Лёд

Jan 28, 2014 18:59




Раніца была жорсткай, нават вельмі. Я да марозаў чалавек звыклы, але калі -20 памнажаецца на шалёны ўсходні вецер, то адчуваю сябе не надта камфортна. Лунка пакрываецца лядком праз кожныя тры хвіліны, жылка правісае - сігналу не дае, матыль замярзае і крышыцца проста ў руках. Побач дадае настрою бацька, адрасуючы свае салёныя словы і ветру, і марозу. Ды ўсё б фігня, але тупа не было клёву. За гадзіну вымуціў адну платвічку! У галаве ўжо пачалі круціцца здрадлівыя думкі пра тое, каб хутчэй зваліць з азяра і схавацца ў цёплай кватэры. Але ўзыйшло сонца...



Але ўзыйшло сонца, суняўся вецер і справы паціху-патроху пачалі наладжвацца. Размовы няма пра надзвычайны і шалёны клёў, але працэс пайшоў, а што яшчэ рыбаку трэба? Для сябе адзначыў, што дынаміка рыбалкі станоўчая - за кожным разам хвастоў усё больш. Ад выходных пойдзе пацяпленьне, тады і будзе сэнс папрацаваць не толькі над колькасьцю, але і над якасьцю рыбіных хвастоў.


Янова азяро, лёд 2014

Previous post Next post
Up