Імя ўплывае на чалавека, прозьвішча - тым больш...
Віктар Аляксеевіч мае вусы, як у Багушэвіча. Болей пасьміхаецца і жартуе, але не сварыцца. Заўсёды пойдзе насустрач, дапаможа парадай ці фізічна. Ніколі ня слухае расейскай папсы і турэмнага шансону, але і беларускія дзяржаўныя радыёстанцыі таксама ня слухае. Прапаноўвае публіцы цішыню і паўночныя краявіды.
Віктар Аляксеевіч Шляхта - кіроўца прыгараднага аўтобуса, працуе ў 2-м полацкім аўтапарку. Вельмі добры і пазітыўны чалавек!