Восень

Sep 15, 2013 22:52

Паўмесяца каляндарнай восені праляцелі незаўважна. Пачатак навучальнага года, мітусьня, бардак з раскладамі, грыбы, ягады... Ведаю, што чым далей, тым больш будзе запавольвацца час у сваім палёце. А позьняй восеньню - халоднай, сырой і змрочнай - час будзе цягнуцца, як вожык па шкловаце. І першага сьнегу будзеш чакаць ня менш, чым лета...   

восень

Previous post Next post
Up