Aug 17, 2008 21:57
Бароўскі чорт
- Можа што старыя людзі пра чарта гаварылі?
- А што там гаварыць - у мяне баба, як чорт.
- (Ха-ха-ха). Ну, а калі сур’ёзна. Ці баялі пра сапраўднага чарта, з рагамі?
- Га! Ды каб я сваёй бабе ў час не паадшыбаў, то ўжо як у лася павырасталі б.
- (Ха-ха-ха, хі-хі-хі, хо-хо-хо). Вы ўсё жартуеце. Вы нам пра чарта раскажыце, які з хвастом цёгаецца ды людзей пужае.
- О, каб у маёй хвост быў, дык прасьцей мне было. Як што - за хвост яе і аб сьцяну. Але ж няма хваста. Вось і бядую.
- Ну, можа хоць гісторыі якія чулі, як чорт п’яных водзіць, з дарогі зьбівае?
- А гэта праўда - водзіць. Во бывае вып’еш, то і вядзець той чорт міма хаты.
- Можа на камень які ці ў балота?
- Які там камень! Да якой-небудзь малодкі вядзе.
- Дык у яе ж мужык, мабыць, ёсьць.
- Ха! Мужык. Гэта ж чорт вядзе! Калі мужыка дома няма.
(Дружны і працяглы рогат. Занавес. Антракт)
Поле,
Чашніччына,
чорт