Jun 28, 2013 14:04
Крадзеныя яблыкі (грушы, вішні, парэчка, смарода, маліны..) заўсёды смачнейшыя і саладзейшыя за куплёныя ці тыя, што вырасьлі на тваім агародзе. У дзяцінстве быў перакананы ў гэтым. А цяпер і ня ведаю нават... Толькі ў адным перакананы: дзіцячыя вылазкі па суседскіх садах і гародах не падпадаюць пад біблейскае вызначэньне граху...
дзяцінства