Археалогія і этнаграфія

Jun 26, 2013 17:51




Яшчэ 5 гадоў таму сын усім сваім выглядам даў зразумець, як ставіцца да "рамантычнага" занятку археалогіяй. Калі вярталіся з раскопу, сын усё распытваў пра тое, які сэнс капацца ў сьмецьці, і чаму такія невясёлыя твары ў студэнтаў.
Я даступнымі словамі спрабаваў растлумачыць, што прыгоннае права і рабаўладальніцтва бывае не толькі ў старажытнасьці, але ёсьць сумнай адзнакай нашых дзён. Асабліва, калі вядзецца пра сферу вышэйшай гуманітарнай адукацыі РБ. Папулярна распавёў пра катэгорыі залежнага насельніцтва - студэнтаў "пахожых" і "непахожых". Першая група з'яўляецца адносна вольнай і шчасьлівай, бо прымае ўдзел у этнаграфічнай экспедыцыі, жыве ў найпрыгажэйшых мясьцінах, сустракаецца з найцікавейшымі людзьмі і мае права купацца, зьбіраць грыбы-ягады, лавіць рыбу...
"Непахожыя" гаратнікі аддаюцца ў поўную ўласнасьць феадалу-археолагу, які засаджвае іх у яму і змушае амаль месяц капаць, пераціраць рукамі зямлю, цягаць яе на насілках туды-назад. За спробу ўцячы з зіндану накідваюцца штрафныя санкцыі ў выглядзе тых самых земляных работ...
Вось чаму, - сказаў я тады сыну, - калі студэнт дрэнна вучыцца, то дэканат прадае яго археолагам. Калі ж і гэта не дапамагае, то далей чалавек коціцца пад гару ўсё хутчэй і хутчэй: раскоп - сьметнік сярэднявечны - сьметнік сучасны, а лепшым выпадку - кантэйнеры... Вучыся добра, сынок, - падсумаваў я тады нашую размову.


экспедыцыя, археалогія

Previous post Next post
Up