Быў у мяне доооооооооўгi час адзiн незакрыты пункцiк 8)
Калi мне было здаецца пяць гадоў, мы з сям'ёй ездзiлi ў нейкi тур па Прыбалтыцы, i ў тым лiку былi ў Каунасе. Я запомнiла прыкладна нiчога 8)) Толькi што недзе ў музеi можна было пад лупай убачыць агромнiстага зялёнага жука-рагача, i што недзе там жа было чучала страуса, якi займаў два паверхi (ногi i тушка на першым, шыя i галава на другiм, а ў падлозе была прабiта адмысловая дзiрка 8))
А яшчэ, што мы наведвалi музей Чарцей. З яго я нiчога не памятала, але дома доўгi час вiселi два вымпелы з выявамi чарцей ды надпiсам Kaunas. Мне яны падабалiся 8)))
Але пазней калi я недзе ў размове ўзгадвала пра гэты музей, нiхто пра яго не чуў, таму я ўжо пачынала сумнявацца. Ну потым ужо спытала гугла, i ён мне ўсё падцвердзiў 8)), але пункцiк заставаўся.
I вось нарэшце ў мiнулыя выходныя я да яго дайшла 8))
I ведаеце што, мне спадабалася 8)
Асобна хачу распавясцi пра гiсторыю стварэння музею: мастаку некалi двое сяброў паасобку падарылi фiгуркi чарцей. Адзiн нават адпiлiў ад выявы святога, якi пабароў д'ябла, фiгуру ўласна святога, бо ўся кампазыцыя была занадта вялiкая для транспартыроўкi. Яе я разумею, гэта вось яна.
Тэма такая не зусiм тыповая для савецкага часу. Сябры, якiя чулi пра гэтыя дзiўныя падарункi, пачалi прывозiць яшчэ, i неўзабаве атрымалася ўжо невялiчкая калекцыя. А потым ужо i не такая невялiчкая, таму давялося вылучыць пад чарцей асобную частку будынку, дзе жыў мастак. А пасля яго смерцi ў доме зрабiлi музей мастака, а побач тры паверхi з чарцямi. Афiцыйна дарэчы гэта ўсё
A. Žmuidzinavičius Creations and Collections Museum, то бок, музей iмя мастака. Але як усе наведвальнiкi называлi яго музеем чарцей, цi музеем д'ябла, то гэтая назва таксама прыжылася i стала другой афiцыйнай 8)
Карацей, пагналi глядзець 8)
Першы паверх - гэта розныя чэрцi ды iнфармацыя пра чарцей ды д'ябла ў лiтоўскiм фальклоры 8)
На гэтым языкатым нячысцiку я раптам успомнiла, што падобны (ну толькi вядома ж маленькi) вiсеў у нас пад лямпай. А я нават i не задумвалася, адкуль ён 8))
Гэта мне нагадвае мiтынгi з калегамi, i манагер або скрам-майстар на першым плане 8)))
Такога кшталту iнфармацыйныя шыльдачкi паведамляюць пра ролю д'ябла ў чалавечым жыццi, i пра розныя звязаныя з гэтым выразы
Нешта прыгожае 8)
А тут была легенда пра тое, як д'ябал збiраўся кiнуць камень на царкву i разбурыць як, але захапiўся прыгажосцю ды выранiў камень побач. Ну карацей, новы погляд на з'яўленне валуноў 8)
Задуменны
Зноў мы з калегамi, брэйнштормiм 8))
А гэты прыгажун злева нагадаў мне мюзiкл пра Дзiканьку 8))
Ну скажыце, ёсць тут кiркораўскi вайб? 8))
Маленькi залаты д'ябал
Апошнiм часам нешта ўсе то брэкеты робяць, то iмпланты. Ну вось для iх гiсторыя 8)
На 80-годдзе мастаку падарылi кiй з выразанымi пякельнымi iстотамi ды зубастым д'яблам. Мастаку падабалася з iм хадзiць, але аднойчы ён выранiў кiй, ды адзiн з зубоў выпаў. Тады жонка мастка, вядомы стаматолаг, зрабiла залаты пратэз 8))))
<
Яшчэ адзiн падарунак: тэматычны сервiз на 13 асобаў 8))
Проста рознае з першага паверху. На фоне можна пабачыць наведвальнiкаў, ды ўвогуле як гэта ўсё арганiзавана
Некалькi шыльдаў было на чатырох мовах, але лiтаральна штукi тры цi чатыры.
Другi паверх, як напiсана на ўваходзе, гэта творы мясцовых майстроў (але iмёны збольшага не пазначаны, цi можа я не так глядзела)
Частка, прысвечаная таму, што жанчыны часам нават страшней за д'ябла 8)))
Проста вiсеў на сцяне 8))
Гэтыя нагадалi маiх вожыкаў. Ды ўвогуле добра разумею, як з некалькiх сувенiраў можна вырасцiць музэй 8))))
Чым не коцiк 8)
Крутое капыта 8)
А тут дык увогуле сабачка з палкай 8))
Шмат дэталяў
...з усiх бакоў
Самыя пазнаваемыя чэрцi з калекцыi...
I на гэтым мы прайшлi другi паверх 8)
Трэцi паверх - гэта розныя нячысцiкi з розных краiнаў ды частак свету. Гэтыя, напрыклад, з Украiны
А гэтыя з Грузii. Такi цiкавы эфект з-за таго, што яны за павелiчальным шклом 8)
Латвiя
Балiвiя
Венесуэла
I зноў фота для сазвонаў з калегамi (я жартую 8)))
Гэтыя адказваюць адразу за цэлы кантынент
А гэта нямецкi Крампус 8)
...з сябрамi 8)
Балгарыя
Венгрыя
Японiя (зноў з павелiчэннем)
Азiя
Наконт гэтых не ўпэўнена...
А гэта ўжо дакладна Расiя 8)
Крыху тролляў 8)
Ну i выхад праз сувенiры 8) Набыла сабе кружку. Здагадайцеся, якую 8)))
Калi вы дачыталi i даглядзелi дасюль, то гэта было вядома ж не ўсё, бо я фатаграфавала тое, што спадабалася, але ж даволi вялiкая частка, бо спадабалася мне шмат 8) Мяркую, на прагляд музею хопiць прыкладна гадзiны (i гэта я чытала подпiсы!)
Яшчэ ў бiлет уваходзiць агляд галерэi i дому, дзе жыў мастак, але шчыра кажучы мастацтвазнаўца з мяне той яшчэ, а ў доме так рыпела падлога, што я не доўга вытрымала, ды збегла 8))
Ну а бонусам крыху нас i гораду 8)
Гэта парк са старымi дубамi, побач з якiм я зняла пакой у доме з садам (набрала там яблыкаў i потым зрабiла шарлотку 8)))
А гэта бiблiятэка ў пакоi 8)
Рандомныя скульптуры...
...i чыесцi адвалiўшыеся ногi 8))) (лесвiц мы прайшлi шмат 8))
Сэлфi 8))
Муралы
Нават зубр 8)
I яшчэ крыху парку, бо там сапраўды прыгожа 8)
Люблю гэтыя iх брутальныя скульптуры
Ну i да касцёла ўжо дашлi 8)
Усё, мы на цягнiк 8)
Усiм дзякуй за прагляд! 8)))