workation

Jul 06, 2024 01:46

Без фотачак пасты не пiшуцца 8) Але пакуль ЖЧ адмаўляецца прымаць мае карткi, я ўспомнiла, што ў мяне ж ёсць жывы i дзейнiчаючы акаунт на slickpic. Ён праўда планаваўся для крутых фотачак з крутога фоцiка з крутых падарожжаў... Але такiя зараз падарожжы, ды i з новых гэтых смартфонаў зараз таксама фотачкi огого. А таму глядзiце шмат замалёвак з майго workation у Клайпедзе 8)




Пачалося з камфортнага цягнiку, што давёз нас з адным прыпынкам адразу да месца 8)






Check-in 8)



Кватэру бранiравала на букiнгу загадзя, пра сабаку папярэджвала, таму нас чакала вось такое вэлкам 8)






Раварыст у парку скульптур побач 8)



На наступны дзень (i ноч) святкавалi Йонiнес, мясцовае Купалле, мы крыху паглядзелi, але надвор'е было так сабе, таму мы пайшлi хавацца. А яшчэ шукаць графiцi з гайда, якi знайшоўся ў кватэры 8)






Мой самы купальскi лук (валасы такiя, бо дождж 8)) У кавярнi нейкi немец сказаў, што ў яго такая ж цiшотка ёсць 8)



Такiх катоў потым па ўсёй Клайпедзе бычылi



Яшчэ два графiцi з таго ж гайду






Калi сабака ўжо нагулялася...



...я пайшла глядзець працяг Йонiнеса 8) Праз вагонь не скакала, бо была ў басаножках, але ў карагодзе пабегала 8))



Было весела, пакуль скочыць не вырашыў добра паддаты мужык, якi завалiўся на вогнiшча, ды яшчэ i майткi згубiў, калi яго адтасквалi. Пасля гэтага ўсе неяк пачалi разыходзiцца, а вагонь затушылi



На наступны дзень было максiмальна халоднае надвор'е, усё як абяцалi



Яшчэ графiцi на гэты i наступны дзень










I проста прыгожае...



Лазiлi на замак, глядзелi на мора...



...ды на флюгеры 8)




..ды на рознае 8)




Больш графiцi



Сабачка ля рынку 8)



I яшчэ










А потым пайшлi глядзець на тое, дзеля чаго ўласна ехалi - караблiкi 8)






У нядзелю з Клайпеды стартавала гонка паруснiкаў, а да гэтага яны чатыры днi тусавалiся тут 8)






Нешта мне навеяла гэтым малюнкам... 8)



У кавярнi



Таксама ў гэтыя днi быў кiрмаш, i я амаль што ўтрымалася ад набыцця сувенiраў.. Але гэтыя ўпрыгожваннi з ракушкамi мяне заманiлi 8))))



Яшчэ памятаеце такога хлопца? 8)



На наступны дзень было вельмi спякотна, таму мы выйшлi рана ранкам i пайшлi шукаць яшчэ адно графiцi, якое было далёка, але абяцала быць прыгожым, i да таго ж побач можна было паглядзець на мора 8) Iшлi пешшу, даволi доўга, часам праз лес



Графiцi там ужо не было, мабыць знеслi сцяну, на якой яно было. Але мы знайшлi нешта лепшае: пляж, на якi можна з сабакамi!! 8)



Спёка, мора, шчасце 8)






Назад пад'ехалi аўтобусам, i да пачатку працы паспелi яшчэ раз на кiрмаш... Ну вось 8)))



А ўвечары зноў зганялi на пляж, гэтым разам адразу на аўтобусе. Што праўда, з першага кiроўца нас выгнаў, бо нельга з сабакам, але наступны нiчога не сказаў, i мы спакойна даехалi. Надвор'е было ўжо не такое сонечнае, наблiжалiся хмары, таму мы пасядзелi крыху, схавалiся ад першай хвалi навальнiцы ў кавярнi побач, а потым паехалi назад 8)






У суботу а 12-й ужо патрэбна было высяляцца з кватэры, я думала ранiцай яшчэ зганяць на мора, але паглядзела, якi вецер i хмары, ды вырашыла лепш паспаць. (Дарэчы правiльна зрабiла, бо на моры было так неспакойна, што купацца было забаронена, i адзiн чалавек нават патануў недзе побач з тым пляжам, мы бачылi потым верталёт, дык гэта вось яго i шукалi...)
А мы пайшлi не такой ранняй ранiцай яшчэ паглядзець караблi




Самы вялiкi прыйшоў з Польшчы 8)



















Ну i зноў цягнiк, на Вiльню 8) Паспела яшчэ памяняць месца перад выездам, каб не было суседа 8) Добра, што ехалi назад у суботу, бо ў нядзелю ўсе месцы разабралi.



Дзякуй за прягляд 8) Яшчэ фота ў альбоме 8)

Калi цiкава яшчэ пра што - пiшыце, пра што расказаць 8)

сабака, sea, чучух-чучух, klaipeda, и-чего-мне-дома-не-сидится, cafe, photos, ёжики, Купалле, ship

Previous post Next post
Up