Стамбул

Oct 25, 2021 14:09

Кападокiя мне спадабалася i без шароў (тым больш, што гэта азначала яшчэ i "без людзей" 8))), але на Стамбул час трэба было таксама пакiнуць. Таму ў пятнiцу я паехала ў аэрапорт, набыла там маленькi керамiчны балонiк на сувенiр, i паляцела ў Стамбул.




У Стамбуле апынулася, што я не ведаю, як дабрацца да горада. У мяне было запісана з дапаможніка, што ёсць нейкая ветка метро, але высветлілася, што яна ці то на рамонце, ці то на апгрэйдзе. Былі аўтобусы, я знайшла іх платформу, здолела набыць картку, з якой можна аплаціць праезд, але па-першае, картку трэба было неяк прывязаць к HES-коду, а вайфай не працаваў, а па-другое, маршруты аўтобусаў былі пазначаны нейкімі назвамі прыпынкаў, а ў мяне была только мапа на мапс.мі, і яна таксама чамусьці не загружалася (як потым высветлілася, трэба было абрубіць вайфай зусім, і ўсё было б добра).
Нарэшце я пайшла шукаць таксі. Паглядзела прыблізныя афіцыйныя кошты на рэкламе, адыйшла яшчэ раз глянуць, дзе што, і тут да мяне звярнуўся нейкі абарыген, які лавіў такіх балбесаў пасажыраў. Названы ім кошт прыкладна супадаў з афіцыйным, акрамя мяне ніхто ў гэты час не злавіўся, і хутка я ўжо ехала як каралеўна адна ў мінівэне 8)) Нарэшце патрапіла ў гатэль у самай турыстычнай частцы, паміж дзвюх мячэцяў, з коткай у якасьці адміністратара 8))












Паспела яшчэ паглядзець святочны закат ды паслухаць спевы з абедзвюх мячэцяў.
<











У Стамбуле я запланавала адзін поўны дзень, у які збіралася шмат гуляць, піць каву, глядзець на мора, ну і набыць кавы і слодычаў. Усё атрымалася 8)



























Калі вярталася ўвечары "дадому", раптоўна пазнала вуліцу з навагодняй вандроўкі (тады мяне паўсюль вадзілі, і я нічога не запомніла 8)). На ёй была цудоўная крамка з унутраным дворыкам. І так, яна тут была, на ўваходзе зноў стаяў малады чалавек, які запрашаў зайсці і пасядзець у дворыку з кавай. Я так узрадавалася, што знайшла іх, што тут жа выдала: "а я ведаю, я тут была на новы год! Мне спадабалася 8)" Хлопец пряглядзеўся і спытаў: "а колер валос у вас быў такі ж?" 8)))) Карацей, паабяцала прыйсці заўтра перад дарогай да аэрапорту. А пакуль пайшла ў рэстаран вячэраць з прыгожымі відамі 8)









З раніцы нетаропка сабралася (мне зноў дазволілі выехаць, калі зручна, пазней афіцыйнага чэкауту) і пайшла ў тую краму выпіць кавы і набыць яшчэ больш смакаты 8) Да кавы мне прапанавалі яшчэ "самую смачную баклаву", я запытала наконт аплаты карткай, у адказ атрымала: "ой, ну калі грошаў не хопіць, заплаціце яшчэ праз паўгады" 8)))












Гэтым разам я падрыхтавалася, таму ехала на аўтобусе ў 10 разоў танней за таксі 8)) У аэрапорце зрабіла вожыку крутых фота і паляцела ўжо.






Нарэшце, дапісала пра гэты адпачынак. Дзякуй усім, хто дачытаў 8))

istanbul, colors, и-чего-мне-дома-не-сидится, cafe, photos, ёжики, cappadocia, сильнаяинезависимая

Previous post Next post
Up