(не) пра футбол

Jun 17, 2020 23:31

Сегодня, 12 июня 2020 года, должен был стартовать Чемпионат Европы по футболу, а стартовал 13 тур чемпионата Беларуси.

А дзесьці сёння мы павінны былі б ужо ляцець у Лондан. А паслязаўтра глядзець там матч, дагэтуль невядома, з якімі дакладна зборнымі 8)

Зразумела, даўно ўжо вядома, што ўсё перанеслі на наступны год. Але на гэтым тыдні гугл настойліва напамінае мне, дзе я была 4 і 8 год таму, і гэта не можа не выклікаць настальгію і крыху сум. Таму што рыхтаваліся да гэтага ўсяго мы ледзь не з таго моманту, як вярнуліся з Фpанцыі ў 2016. А праз год невядома яшчэ, што там будзе, і з межамі, і з грошамі, і з вольным часам 8(

Сёння паехала пакатaцца на ровары, каб крыху праветрыць галаву і супакоіць нервы, дык ледзь не кожны дзесяты сустрэчны - з флагам Вялікабрытаніі на цішотцы 8))
Ды і ўсё адно план супакоіцца праваліўся, бо калі я ўжо накруціла амаль усе запланаваныя кіламетры, нейкі %?:*?:№%4 на велабане раптоўна пратараніў мяне, верагодна за тое, што я ехала хутчэй за яго. Увесь тэрапеўтычны эфект знік 8(

Але ж я не пра гэта 8) Дадала тут сабе цэтлік football, каб сабраць усе допісы. Самы першы, які знайшоўся, пра расклад гульняў Нідэрландаў. І менавіта там zeremit таксама зацікавіўся, дзе што. Здаецца мне, быў яшчэ адзін допіс, у якім я ўжо шукала чавёртага, але нешта не знайшла зараз. У любым выпадку, чарговы раз успомніла, як гэта ўсё адбывалася. Як спачатку са мной збіраўся ехаць только муж калегі, пачуўшы ад яе, што нехта там на працы спрабуе набыць білеты, і згодны ехаць на які заўгодна матч, абы толькі трапіць туды 8)) Потым, калі мне трапілі квіткі Швецыя-Англія, ужо і сама калега сказала, што паедзе, "толькі на гэты адзіны матч, толькі Англію паглядзець". Потым нейкі іх сябра падпісаўся на ўсе тры гульні, але спазняўся і паспеў толькі на трэцюю, і мы шукалі замену. І ў кожным горадзе чацвёрты быў розны, але zeremit праехаў з намі увесь маршрут. І праз чатыры гады ўжо не было пытанняў, хто едзе. І зараз не было 8))


Іра і той самы іх сябра, які такі паспеў у Харкаў 8)


Львоў





Кіеў






Харкаў




Парыж




Ліён


Сент-Эцьен








Эх. Буду спадзявацца, што яшчэ даедзем. І футбол пабачым, і тупікаў 8)))

photos, football

Previous post Next post
Up