Смехаёчка

Jan 29, 2013 22:48


“АДВЕС”      Дзед Васіль вылясквае сякеркай пуню. Аўхім - гадок дзедаў - сядзіць на заваліне, любуецца суседавым умельствам. Падышла і прысела побач баба Вулляна, таварачка Аўхімавай Вольгі, - залюбавалася працай. І тут Аўхім заклапочана захадзіўся (выгледзеў-такі, стармень лупавокі!): "Васіль! Ты ж не роўна во ету сцяну павёў!"
      Я змоўчаў бы... А бабуля прапанавала: "Аўхімчык, знімі-ка штаны - я па адвесу праверу..."

sm

Previous post Next post
Up