Старасць

Jul 08, 2015 21:38


    Сядзяць на лаўцы каля палісадніка васьмідзесяцігадовы дзед з дашкольнікам-унукам. Побач, на траве дарожнай узбочыны, ляжыць стары сабака. Такі стары, што як параўнаць яго леты з людскімі, то іх будзе нават болей, чымся ў дзеда разам з унукам. Уважліва слухае хлопчык нейкую павучальную гісторыю, плаўна ківае дзед указальным пальцам у такт сваім словам. І тут па дарозе паўз іх праязджае на ровары жанчына.
     Сабака:
     - Гаў!
     І тут жа - дрысь.
     Дзедаў палец замірае:
     - Во! Бачыш, унучак, як у старасці хлеб зарабляецца...

sm

Previous post Next post
Up