Jun 30, 2015 12:39
Лецейка, пранцы б на яго. Няма перадыху ад спёкі ды фізічнай працы. Пачаў пакрысе забываць, як выглядае манітор.
Па-хуценькаму - пару "смехаёчкаў":
Макаўка
Жанчына-пенсіянерка стрыжэ мужа. Кляцае нетаропка ножнямі, маўчыць сабе. Што буруздзець, калі ўсё перагаворана.
Муж сядзіць роўненька, слупочкам, з заплюшчанымі вачамі. Раптам ён ачуваецца, кажа:
- Вольга, а памятаеш, як мы толькі пабраліся, ты ўсё не магла распазнаць, колькі ў мяне макавак - адна ці дзве, адзін раз мне жаніцца ці два? Ну, ці распазнала?
- Ага, дзедзька. Адна. Затое, не раўнуючы, аж на паўгалавы.
Горыч
- Немцы яшчэ нядаўна часцяком да нас паляваць прыязджалі - на лася, на дзіка. Я тады егерам рабіў і ўсё вадзіў іх. Аднойчы так брылі мы поплеч з Гюнтарам па Гадылёўскім балоце, а мне й падумалася горка: убачыў бы мой дзед, з кім я тут кругі наразаю, дак у гэным балоце абодвух бы і ўтапіў...
sm