Кастрычніцкая vs. Кастрычніцкая

Aug 08, 2020 14:22

Вуліца Кастрычніцкая і плошча Кастрычніцкая - як два розныя сусветы. І гэта, магчыма, найлепшая ілюстрацыя таго, як здольна мадэрнізаваць прастору дзяржава і як здольна гэта рабіць грамадства і бізнес.
Адна - застыла ў сваёй постсавецкай рэальнасці, гэта па-ранейшаму вайсковы плац, які хочацца хуценька прабегчы і надоўга не затрымлівацца.
Другая за апошнія 10 год ператварылася з "рамантычнай руіны" (дзе мы любілі завісаць у студэнцтве), у ажыўленую 24/7 "хіпстэрштрасэ" з найцікавейшымі ў горадзе культурнымі прасторамі, барамі і івэнтамі.

Вось такія розныя дзве Кастрычніцкія ў адным і тым жа горадзе.









Previous post Next post
Up