Арабскія гарады і сталіцы Персідскага заліва, хоць і знаходзяцца на ўзбярэжжы - але часта нібыта яго не заўважаюць. Ну там будзе канечне Corniche - прагулачная наберажная. Але гарады аддаюць перавагу росту ўглыб, у бок пустыні.
А ў Дубаі зразумелі іншае: блізасць да мора - гэта дадатковая каштоўнасць. Кватэру ў доме на наберажнай можна прадаць даражэй! І таму горад мае выцянутую канфігурацыю - паласа шырынёй 5 км цягнецца на 50 км ўздоўж заліва. Будавалі, пакуль у адзін дзень прыйшло разуменне, што хутка марская лінія скончыцца. І пачалося будаўніцтва насыпных астравоў.
Palm Jumeirah - канечне, самы яркі і самы знакаміты праект. Заказчык - дубайскі дэвэлапер Nakheel, падрадчыкі - суместнае прадпрыемства дзвюх галандскіх фірм - Van Oord і Boskalis. У выніку горад атрымаў дадаткова 520 км берагавой лініі, дзе можна прадаваць больш дарагую нерухомасць - вілы, шматпавярховікі, гасцініцы, забаўляльны парк.
Пальму Джумэйру пачалі насыпаць у 2001 і скончылі ў 2006. Потым быў крызіс нерухомасці 2008 года. Калі глядзець на асвоенасць - то і зараз пальма забудаваная толькі працэнтаў на 70.
На гэтым можна было б скончыць. Але ў Дубаі насыпалі яшчэ адну пальму. На выездзе ў горада ў бок Абу-Дабі - Palm Jebel Ali. І яна у 1,5разы большая! Там пакуль пустата і чысценькі пясочак. Я мяркую, пакуль Джумэйру цалкам не заселяць - за Джэбэль Алі брацца не будуць.
Вось так выглядаюць дзве дубайскія пальмы накладзеныя на карту Мінска. Джумэйра - дастаткова кампактная, велічынёй з Уручча. А вось Palm Jebel Ali займае увесь цэнтр Мінска ў межах другога кальца. Памер сапраўды ўражвае.
Від на Palm Jumeirah з паветра by varlamov. Я жыву, дарэчы, непадалёк - месца я пазначыў чырвонай кропкай.
Palm Jebel Ali. Пакуль пуста.